Данія ўхваліла «Паўночную плынь – 2»


Дацкая энергетычная агенцыя дала згоду на будаўніцтва газаправоду «Паўночнай плыні – 2» у сваіх тэрытарыяльных водах. Пра гэта паведамляе DW.com.

Данія да апошняга часу заставалася апошняй краінай у Еўропе, якая затрымлівала сваю згоду на будаўніцтва расейскага газаправоду. Праз тое, што Капенгаген не даваў сваёй згоды «Газпром» істотна затрымаў ажыццяўленне праекту. Першапачаткова прадугледжвалася, што «Паўночная плынь-2» будзе створана ў 2019 годзе. Большасць краінаў, праз тэрытарыяльныя воды якіх праходзіць «Паўночная плынь – 2» (Фінляндыя, Швецыя, Германія), раней далі сваю згоду на яго пракладку. Данія стала апошняй краінай, якая дазволіла расейцам будаваць газаправод.

Hавiны
Парламентары АБСЕ асудзілі расейскія газавыя праекты
2019.07.07 20:19

Праект «Nord Stream – 2» рэалізуе шэраг расейскіх і еўрапейскіх кампаніяў. Трубы будуць пракладвацца ў Балтыйскім моры. Прадугледжваецца, што па гэтым трубаправодзе будзе пастаўляцца расейскі газ у Еўропу. Але шэраг палітыкаў і экспертаў лічаць праект неадназначным. ЗША, а таксама краіны ЕЗ адзначаюць, што праект узмоцніць залежнасць Еўропы ад паставак газу з Расеі. Украіна ў сваю чаргу выказвае перасцярогу, што Расея ў выніку спыніць транзіту газу праз яе тэрыторыю.

Hавiны
Міністр энергетыкі ЗША раскрытыкаваў «Паўночную плынь-2»
2019.10.07 20:42

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў