«Данат невінаваты!». Распачалася кампанія салідарнасці з гімназістам, якога асудзілі за напад на настаўніцу
2017.05.1813:08
У сацыяльных сетках распачалася кампанія ў падтрымку Даната Скакуна – гімназіста, якога прызналі вінаватым у нападзе з нажом на настаўніцу і прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі. Людзі не вераць у ягоную вінаватасць і фатаграфуюцца з аркушам паперы, на якім напісана «Данат невінаваты».
У Фэйсбуку была створана старонка ў падтрымку Даната, дзе публікуецца інфармацыя па ягонай справе.
Адным з ініцыятараў кампаніі салідарнасці стаў экс-палітвязеньМікалай Аўтуховіч. Паводле яго, многія беларусы, не ўнікаючы ў сутнасць таго, што адбылося, асуджаюць хлопца.
«Але я хачу закрычаць на ўвесь свет, людзі, не верце! Данат Скакун не датычны да таго, што адбылося ў гэтай гімназіі раніцай 23 траўня 2016 года. Вывучыўшы даступныя мне матэрыялы, прааналізаваўшы сітуацыю і правёўшы невялікае расследаванне, магу з упэўненасцю сказаць, што Даната не было на месцы здарэння! І ведаю двух чалавек, якія дакладна ведаюць пра тое, што адбылося ў тую раніцу 23 траўня. Разумею, што са сваёй камандай кідаем выклік сістэме, але супраць фактаў не папрэш. На гэтай пляцоўцы мы будзем публікаваць усё тое, што хавала следства і тое, як павёў сябе суд! Усе дэталі будуць агучаны. Не дамо так проста пасадзіць у турму невінаватага хлапчука!», – адзначаеАўтуховіч у Фэйсбуку.
Мікалай Аўтуховіч
Актывісты звяртаюць увагу на тое, што адбіткаў пальцаў Даната на нажы не знайшлі, а само абвінавачанне было пабудована выключна на словах настаўніцы.
7 красавіка 15-гадовага гімназіста Даната Скакуна прызналі вінаватым адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу – ч.1 арт.14, ч. 2 арт.139 «Замах на забойства».
На сайце апрацоўваюцца персанальныя дадзеныя карыстальнікаў у выглядзе адраса электроннай пошты. Падпісваючыся на рассылку, вы аўтаматычна на гэта згаджаецеся.
Паважаныя наведнікі! Нашая старонка выкарыстоўвае файлы cookies. Яны неабходныя для як мага лепшай працы старонкі. Калі вы заходзіце на нашую старонку без зменаў у браўзеры, гэта азначае, што вы пагаджаецеся атрымліваць файлы cookies з сайту belsat.eu. У любы момант вы можаце змяніць налады браўзеру і адмовіцца ад атрымання файлаў cookies.Болей пра прыватнасць тут.