Дамен «Нашай нівы» NN.by ізноў будзе адключаны. Гэтым разам згодна з рашэннем ААЦ


Аб гэтым паведаміў у сваім Facebook галоўны рэдактар выдання Ягор Марціновіч.

Дамен nn.by, які раней належаў выданню «Наша ніва» ізноў будзе адключаны праз рашэнне Аператыўна – аналітычнага цэнтру пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Рэдакцыя заклікае чытаць «Нашу ніву» на Nashaniva.by і ў сацсетках.

Ужо зараз карыстальнікі з Беларусі зазначаюць, што дамен nn.by не працуе.

Дамен nn.by не адчыняецца ў Беларусі. Скрыншот

Пазней Ягор Марціновіч патлумачыў, што адбылося. Паводле яго, дамен NN.by, якім раней валодала УП «Суродзічы», быў выстаўлены на аўкцыён, запланаваны на сярэдзіну ліпеня. Гэты дамен мог бы атрымаць любы, хто заплаціць большую суму.

Аднак паводле правілаў, на аўкцыён не выстаўляюцца даменныя імёны з ануляванай рэгістрацыяй, калі яны «з’яўляюцца тоеснымі або падобнымі да ступені змяшэння» з найменнямі зарэгістраваных кампаніяў. Дамен быў перададзены да новага гаспадара (УП «ННбай») на 2 гады.

Увечары 30 чэрвеня Аператыўна – аналітычны цэнтр пры прэзідэнце паведаміў, што УП «ННбай» мусіць быць зарэгістраваны ў БелГІЭ не пазней за 10 ліпеня. А пакуль што правайдары ізноў адключаюць дамен NN.by. Згодна з правіламі працэдура рэгістрацыі механічная, аднак можа заняць тэрмін да 15 дзён. Пакуль што выданне даступнае праз Nashaniva.by.

**Што адбылося з NN.by**Дамен NN.by, якім раней валодала УП «Суродзічы», быў выстаўлены на аўкцыён, запланаваны на…

Opublikowany przez Ягор Марціновіч Wtorek, 30 czerwca 2020

  • У ноч на 25 чэрвеня старонка nn.by перастала працаваць. У рэдакцыі забралі гэты дамен праз тое, што лісты з паведамленнем аб аплаце нейкім чынам трапілі ў спам, хаця раней заўжды прыходзілі.
  • У хуткім часе выданне стала даступнае праз дамен Nashaniva.by.
  • Ранкам 30 чэрвеня «Нашай ніве» удалося вярнуць дамен. Аднак ненадоўга.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў