Даманеўскі звольнены. Лукашэнка зладзіў кадравы разнос на Магілёўшчыне


Старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Уладзімір Даманеўскі адхілены ад пасады, прадстаўнік прэзідэнта на Магілёўшчыне Генадзь Лаўрынкоў паніжаны ў пасадзе і зойме месца старшыні Шклоўскага райвыканкаму. Часовым выканальнікам абавязкаў старшыні Магілёўскага аблвыканкаму прызначаны Мікалай Кароцін, які быў першым намеснікам Даманеўскага. Экс-старшыня Шклоўскага райвыканкаму Васіль Віцюнаў зойме пасаду кіраўніка аграхолдынгу «Купалаўскае». Паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Кадравы разнос Лукашэнка ўчыніў пасля наведвання аграхолдынгу «Купалаўскае». Кіраўнік краіны загадаў падаць яму спіс усіх, хто яго суправаджаў у часе працоўнай паездкі і распачаць крымінальныя справы «адпаведна ўсёй строгасці закону».

Падчас працоўнага візіту ў Магілёўскую вобласць Аляксандр Лукашэнка наведаў малочнатаварны комплекс «Сліж» у Шклоўскім раёне, дзе моцна абурыўся ўмовамі, у якіх утрымліваецца каровы, а таксама адсутнасцю парадку ў вытворчых памяшканнях.

Hавiны
«Гэта Асвенцім». Лукашэнка абурыўся ўмовамі жыцця кароваў
2019.03.26 11:39

«Колькі комплекс працуе? Два гады? А мне здаецца, што гадоў дзесяць, – сказаў Лукашэнка. – Тут ніколі ніхто не прыбірае па-чалавечы».

  • Уладзімір Даманеўскі займаў пасаду старшыні Магілёўскага аблвыканкаму з 27 снежня 2017 г.
  • Генадзь Лаўрынкоў быў памочнікам прэзідэнта ў Магілёўшчыне з 2005 г.

АН belsat.eu

 

Стужка навінаў