Даля Грыбаўскайце: Вучэнні «Захад-2017» чакаем з непакоем


Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце ў Рызе

Прэзідэнт Літвы выказалася пра беларуска-расейскія вайсковыя вучэнні, якія адбудуцца сёлета.

Даля Грыбаўскайце мяркуе, што вучэнні «Захад-2017» дэманструюць падрыхтоўку Беларусі ды Расеі да вайны з Захадам.

«Мы бачым, што пагрозы розныя, яны ўзрастаюць, у тым ліку мы з непакоем чакаем вучэнняў «Захад-2017», падчас якіх канцэнтруюцца вельмі шматлікія і агрэсіўныя сілы, ідзе дэманстратыўная падрыхтоўка да вайны з Захадам», – заявіла літоўскі прэзідэнт, размаўляючы з журналістамі ў Рызе.

Паводле Далі Грыбаўскайце, пагрозы з Усходу прымушаюць краіны Балтыі прасіць партнёраў аб дадатковых гарантыях бяспекі, напрыклад, аб хуткасці прыняцця рашэнняў у НАТО.

9 лютага старшыня Камітэту сейму Літвы па нацыянальнай бяспецы і абароне Вітаўтас Бакас сказаў, што вайсковыя вучэнні «Захад-2017», відаць, будуць буйнейшымі ў гісторыі вучэннямі ля літоўскіх межаў. У сваю чаргу дырэктар Дэпартаменту дзяржбяспекі Літвы Дарус Яунішкіс заявіў, што згаданыя вучэнні будуць галоўным выклікам для нацыянальнай бяспекі Літвы.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Ru.delfi.lt, фотаздымак Reuters, Ints Kalnins/ Forum

Стужка навінаў