Даля Грыбаўскайце пра «Захад-2017»: Вучэнні нясуць агрэсіўны і наступальны характар


Пра гэта заявіла прэзідэнт Літвы падчас сустрэчы з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэррэшам. Паводле лідаркі нашай суседкі, ААН ды іншыя міжнародныя арганізацыі недастаткова рэзка рэагавалі ў апошнія гады на парушэнне міжнароднага права.

«Свет павінен зрабіць высновы з таго, што адбылося з Крымам, Прыднястроўем, Паўднёваю Асеціяй і Абхазіяй, і не глядзець скрозь пальцы на агрэсіўныя дзеянні. Робячы саступкі тым, хто здзяйсняе гвалт, мы толькі пабуджаем іх ісці далей», – сказала лідарка Літвы.

Напярэдадні былы старшыня ваеннага камітэту НАТО генерал Петр Павел назваў вучэнні «Захад-2017» «сурʼёзнай падрыхтоўкай да вялікай вайны».

І беларускі, і расейскі бок зняпраўджваюць агрэсіўнасць трэнаванняў, і падкрэсліваюць, што вучэнні носяць выключна абарончы характар.

belsat.eu

Стужка навінаў