Дальнабойнік з Беларусі загінуў на трасе ў Нямеччыне


Здарэнне адбылося раніцай 5 верасня каля Гановэру.

46-гадовы кіроўца не заўважыў затору і яго грузавік заціснула паміж іншымі фурамі і агароджваннем. Мужчына памёр на месцы. Паведамляецца пра 6 чалавек, якія пацярпелі ў выніку гэтага дарожна-транспартнага здарэння.

Аварыя вызвала блакаду трасы і нанесла страты інфраструктуры ў памеры 120 тысяч еўра.

ДР паводле euroradio.fmndr.de

Стужка навінаў