Дакументальны фільм, які зрабілі ў Беларусі, прэтэндуе на «Оскара»

ВІДЭА

Фільм «Дарога» (The Road Movie) расейскага рэжысёра Дзмітрыя Калашнікава, які спрадзюсіравала дырэктарка кінафестывалю «Паўночнае ззянне» Вольга Чайкоўская, кіраўніца кампаніі «VoliaFilms», прэтэндуе на «Оскара».

Спіс фільмаў, якія прайшлі кваліфікацыю ў катэгорыі «Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм» апублікавала выданне «The Wrap».

«Дарога» з’яўляецца кінапрадукцыяй шасці краін – Беларусі, Расеі, Сербіі, Харватыі, Босніі і Герцагавіны ды ЗША. Галоўная краіна вытворчасці – Беларусь.

Фільм паказалі больш чым на 80 кінафестывалях свету. Сусветная прэм’ера стужкі адбылася ў 2016 годзе на кінафестывалі IDFA у Амстэрдаме. У студзені 2018 года фільм выйшаў у амерыканскі пракат.

У снежні стане вядома, ці трапіць «Дарога» і фільм «Крышталь» беларускі Дар’і Жук у лонг-ліст «Оскара».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары