Дакументальны фільм «Белсату» «Амерыканка. All included» перамог у конкурсе на фестывалі ў Шчэціне


Стужка Віктара Корзуна атрымала ўзнагароду мэра Шчэціна за лепшы фільм у польскім конкурсе Шчэцінскага Еўрапейскага кінафестывалю 2015.

Журы ўзнагародзіла фільм, які ў далікатны, але іранічны спосаб распавядае гісторыю чалавечага імкнення да свабоды.

Стужку таксама паказвалі ў кастрычніку на фестывалі Filmes Sobre Arte у Лісабоне.

Фільм зняты паводле кнігі журналіста Аляксандра Фядуты «Амерыканскія вершы», але шмат увабраў з таго, што засталося па-за друкаванымі радкамі. У выданні апісваюцца 110 дзён, праведзеных аўтарам у гэтак званай «амерыканцы» пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Галоўная ідэя фільму – змяніць жанр з драмы на камедыю. Жудасная дзяржаўная махіна малюецца ў іранічных фарбах, робіцца смешнаю, ператвараецца ў карыкатуру на самую сябе.

Між іншага, фільмы «Белсату» можна будзе пабачыць на іншых фестывалях у лістападзе:

Euroshorts (23 – 29.11, Гданьск, Польшча): «Сваё месца» рэжысёр Андрэй Куціла.

MFFD OFF CINEMA (18 – 22.11 Познань, Польшча): «Госці», «Сваё месца», рэжысёр стужак Андрэй Куціла.

Nurt (24 – 27.11 Кельцы, Польшча): «Добраахвотнікі» рэж. Антон Цялежнікаў.

Медыя фестываль Людзі ў небяспецы (25 – 28.11, Лодзь, Польшча): «Амерыканка. All included» рэжысёр Віктар Корзун; «Добраахвотнікі» рэжысёр Антон Цялежнікаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў