Даклад у брытанскім парламенце: фэйкавыя навіны ў інтэрнэце выцясняюць рэальныя


Старшыня камітэту Палаты абшчын брытанскага парламента па культуры, прэсе і спорце Дэміан Колінз адзначае ў сваім дакладзе, што аб’ём дэзынфармацыі, якая распаўсюджваецца праз інтэрнэт, расце так хутка, што фэйкавыя навіны пачынаюць выцясняць рэальныя.

Па словах Колінза, людзі з цяжкасцю адрозніваюць фэйкавыя навіны ад рэальных.

У дакладзе камітэту гаворыцца, што гэтая праблема ўяўляе сурʼёзную пагрозу дэмакратыі. У ім таксама ўтрымліваецца заклік прыняць больш жорсткія меры рэгулявання сацыяльных сетак.

Раней брытанскі ўрад заявіла аб намеры ўвесці лічбавую ідэнтыфікацыю ўсіх перадвыбарных абʼяў у СМІ. Гэта азначае, што ўсе палітычныя тэксты, якія публікуюцца ў інтэрнэце, павінны будуць мець зарэгістраваных аўтараў, якія нясуць за іх адказнасць.

ІІ, belsat.eu, паводле BBC

Стужка навінаў