Даклад ААН: у 2018 годзе ў ваенных канфліктах загінулі і былі знявечаныя 12 тысяч дзяцей


Паводле новага дакладу ААН, летась у выніку ўзброеных канфліктаў пацярпела рэкордная колькасць дзяцей. За адзін толькі год загінулі і былі знявечаныя 12 тысяч непаўналетніх. Пра гэта паведамляе сайт ААН.

Аўтары дакументу вывучылі сітуацыю ў 20 краінах, ахопленых крызісам.

У ААН адзначаюць, што дзяцей працягваюць выкарыстоўваць у якасці жаўнераў, у тым ліку ў Самалі, Нігерыі і Сірыі. У 2018 годзе ў баявых дзеяннях узялі ўдзел 8 тысяч непаўналетніх. Акрамя таго, што дзяцей прымушаюць ваяваць, іх выкрадаюць, падвяргаюць катаванням і сексуальнаму гвалту.

У дакладзе паведамляецца аб 933 выпадках сексуальнага гвалту як супраць дзяўчынак, так і супраць хлопчыкаў, аднак яго аўтары адзначаюць, што гэта толькі задакументаваныя выпадкі, у рэальнасці іх нашмат больш.

Колькасць нападаў на школы і шпіталі ў цэлым па параўнання з мінулым годам некалькі знізілася, аднак у шэрагу канфліктных сітуацый, напрыклад у Афганістане і Сірыі, яна дасягнула самых высокіх паказнікаў з пачатку супрацьстаяння ў гэтых краінах.

Hавiны
Праваабаронцы: у выніку расейскіх авіяналётаў у Сірыі загінулі 544 мірныя жыхары
2019.07.07 09:54

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў