«Дай Дарогу!» выпусцілі першы беларускамоўны кліп


Берасцейскія панк-рокеры дагэтуль спявалі па-расейску. Новы кліп на песню «Не веру».

Акрамя таго, што песня выкананая на беларускай мове, кампазіцыя адметная вострым грамадска-палітычным сэнсам.

Не веру, не веру, не веру табе!

Малюй сабе зоркі на бруднай вадзе,

Пішы хоць алмазны пяром на слупе…

Краіна зноў у бядзе.

Гурт « Дай Дарогу» утвораны ў траўні 1998 году. Летась гурт увайшоў у «Топ-5 самых папулярных фестывальных гуртоў Украіны», апярэдзіўшы знакамітых украінскіх музыкаў «Бумбокс», Скрябин ды інш. За час свайго існавання гурт выпусціў 10 альбомаў, у тым ліку адзін з іх у двух частках.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў