Пра гэта Tut.by паведаміў афіцыйны прадстаўнік МУС Канстанцін Шалькевіч.
«6 траўня за парушэнне хуткаснага рэжыму спынілі кіроўцу. Падчас праверкі дакументаў ДАІшнікі ўлавілі прыкметы алкагольнага апʼянення. Тэст паказаў, што мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага апʼянення», – распавёў прадстаўнік МУС.
Мужчына аказаўся працаўніком Столінскага РАУС. На момант здзяйснення правапарушэння ён знаходзіўся ў адпачынку.
Прадстаўнік МУС паведаміў, што міліцыянта звольняць з органаў без права на міліцэйскую пенсію.
Напрыканцы красавіка прэс-служба МУС паведаміла аб затрыманні ў стане алкагольнага апʼянення кіраўніка Столінскага РАУС, падпалкоўніка Вячаслава Філіпчыка. Кіраўніцтва МУС паабяцала звольніць Філіпчыка.