ДАІ зладзіць аблаву на аўтамабілі без тэхагляду


З 7 да 17 жніўня ў Беларусі пройдзе прафілактычная акцыя «Дзяржтэхагляд». У розных паселішчах працаўнікі ДАІ правераць аўтамабілі на наяўнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху.

Hавiны
Улады не спяшаюцца адвязваць дарожны збор ад тэхагляду
2019.04.08 09:55

У МУС адзначаюць, што сёлета працаўнікі ДАІ выявілі больш 195 тыс. фактаў удзелу ў дарожным руху без пройдзенага тэхагляду. Паўторна цягам года за такое парушэнне затрымалі больш за 75 тыс. кіроўцаў.

За мінулы год у краіне на 13 % вырасла колькасць ДТЗ праз тэхнічныя няспраўнасці аўтамабіляў. Колькасць загінулых у такіх аварыях людзей павысілася амаль на 67 %, параненых – на 74 %. Сёлета адбылося 8 ДТЗ, у якіх 3 чалавекі загінулі і 27 атрымалі раненні.

Hавiны
Больш за палову беларускіх аўтаў ездзяць без тэхагляду
2017.12.11 10:21

Паводле КаАП, за кіраванне транспартным сродкам без тэхагляду пагражае папярэджанне або штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь. Пры паўторным здзяйсненні цягам года такога ж парушэння накладаецца штраф у памеры ад 2 да 5 базавых.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў