ДАІ заклікала да павышанай пільнасці падчас дрэннага надвор’я


У сувязі са штармавым папярэджаннем Дзяржаўтаінспекцыя заклікае да павышанай пільнасці на дарогах.

Рэкамендацыі кіроўцам

Падчас моцных ападкаў трэба рухацца з уключаным бліжнім святлом, выбіраць найбольш бяспечную хуткасць і дыстанцыю ў адпаведнасці з бачнасцю і станам дарогі. З асаблівай асцярожнасцю праязджаць пешаходныя пераходы і скрыжаванні. Таксама варта адмовіцца ад рэзкіх тармажэнняў і манеўраў, што можа прывесці да страты кантролю над аўтам ва ўмовах слізкай праезджай часткі. Неабходна прышпільвацца ўсім, хто сядзіць у аўце.

Перад паездкай кіроўцам раяць ачысціць шкло і фары аўта ад снегу і лёду, запоўніць бачок шклаамывальніка вадкасцю, якая не замярзае. Дзяржаўтаінспекцыя таксама заклікае выконваць правілы паркоўкі і не пакідаць машыны на краі дарогі, каб не перашкаджаць нармальнаму руху грамадскага транспарту і не перашкаджаць працы снегаўборачнай тэхнікі. ДАІ просіць дапамагчы камунальным службам у расчыстцы хаця б свайго паркавальнага месца.

Рэкамендацыя пешаходам

Пешаходам раяць праяўляць асцярожнасць пры перасячэнні дарогі нават па пешаходным пераходзе. А таксама памятаць, што аўта немагчыма спыніць імгненна, асабліва калі слізка. Ісці на пешаходны пераход можна, толькі пераканаўшыся, што кіроўцы паспелі спыніцца і вас прапускаюць. Чакаючы грамадскі транспарт і зялёны сігнал святлафора, трэба стаяць далей ад краю праезнай часткі. Ва ўмовах абмежаванай бачнасці і ў цёмны час содняў трэба пазначаць сябе святлоадбіўнымі элементамі.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў