ДАІ спрабавала ўляпіць штраф Анатолю Лябедзьку на пустым месцы


Лідара АГП «вялі» ад самое Плошчы.

Працаўнікі ДАІ затрымалі Анатоля Лябедзьку на шляху з мітынгу, які прайшоў сёння ў Менску. Яны дагледзелі плакаты і расцяжкі, якія палітык меў у машыне.

Сведка здарэння, Ганна Красуліна, паведамляе ў «Фэйсбуку», што даішнікі ўчынілі поўнае бяспраўе. Мы спрабавалі паразмаўляць з Анатолем Лябедзькам праз тэлефон, але сувязь стала абрывалася.

ДАІ мела намер уляпіць Лябедзьку парушэнні правілаў дарожнага руху, потым — адвезці яго ў Цэнтральнае РУУС. Але ехаць туды Лябедзька катэгарычна адмовіўся. Праз адсутнасць уцямных загадаў згары, што рабіць з кіроўцам далей, даішнікі адпусцілі ўдзельніка акцыі.

ДД

Стужка навінаў