ДАІ Менску: За год загінулі 40 асобаў, большасць з іх – пешаходы


У 2017 годзе на тэрыторыі сталіцы зарэгістравалі 48 дарожна-транспартных здарэнняў.

Гэта на 15,7 % менш, чым у 2016 годзе.

У выніку ДТЗ летась загінулі 40 асобаў і 588 атрымалі траўмы. Пра гэта паведамілі ў ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму.

У Дзяржаўнай аўтаінспекцыі распавялі, што найбольшая колькасць асобаў пацярпела ў выніку наездаў транспартных сродкаў на пешаходаў: за год адбылося 217 такіх аварыяў, у іх загінулі 23 асобы, яшчэ 210 атрымалі траўмы. 74 наезды адбыліся па віне пешаходаў, у 28 выпадках пешаходы былі п’яныя.

Самыя распаўсюджаныя парушэнні сярод пешаходаў

пераход у неўстаноўленым месцы

пераход на забараняльны сігнал святлафора

выхад з-за транспартнага сродку, які стаіць, або з-за перашкоды

Асноўныя прычыны здзяйснення ДТЗ па віне кіроўцаў

парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў

няправільны выбар хуткасці

парушэнне правілаў манеўравання

невыкананне дыстанцыі

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў