Дагэтуль невядома, дзе цяпер менская выкрывальніца папрашаек


Жыхарку Менску, якая выкрывала «фэйкавых» жабракоў на вуліцах гораду і выкладала ў сеціва знятыя ёю ролікі пад псеўданімам Гуліко Махнадзэ, затрымалі ў нядзелю ўвечары. Сувязі з ёю няма дасюль.

Перад затрыманнем Гуліко Махнадзэ паспела паведаміць belsat.eu, што яе вязуць у Цэнтральны РАУС разам з папрашайкамі. Паводле словаў Гуліко, міліцыянты папрасілі іх напісаць на яе заяву за «дробнае хуліганства».

ВІДЭА
Менскую выкрывальніцу папрашаек Гуліко Махнадзэ затрымалі
2019.04.08 00:18

Атрымаць інфармацыю пра Гуліко ў РАУС не ўдалося. Сама жанчына на тэлефанаванні ўсцяж не адказвае – тэлефон недасяжны.

Пад псеўданімам Гуліко Махнадзэ мянчанка амаль штодня выкладала на сваім YouTube-канале відэа з выкрыццём несапраўдных жабракоў, што просяць міласціну ў людных месцах. Гэтыя ролікі маюць максімум некалькі сотняў праглядаў, а падпісантаў на канале ўсяго 252. Адзін з ролікаў Гуліко два тыдні таму быў паказаны ў эфіры «Белсату» – там яна прасіла міліцыянтаў прадставіцца на камеру.

КА belsat.eu

Стужка навінаў