Дагэтуль невядома, дзе карэспандэнтка «БелаПАН» Тацяна Каравянкова


Тацяна Каравянкова, фота са старонкі ў Facebook

Журналістку затрымалі яшчэ сёння раніцай, але дагэтуль калегам не ўдаецца высветліць яе месцазнаходжанне.

Як паведамляюць naviny.by, нават адваката Каравянковай не ведае, дзе яна цяпер. Раней стала вядома, што ў доме Тацяны ў Жодзішках сілавікі правялі ператрус, а саму журналістку затрымалі і прывезлі для допыту ў Следчы камітэт у Менск.

У СК сцвярджаюць, што не валодаюць такой інфармацыяй.

Тацяна Каравянкова – аглядальніца міжнародных навінаў, карэспандэнтка агенцтва БелаПАН. Яе падазраюць у «несанкцыянаваным доступе» да платнай падпіскі БелТА. Па «справа БелТА» за дзень былі затрыманыя яшчэ 7 журналістаў, рэдактароў TUT.BY і БелаПАН.

Па стане на 18.00 калегі і родныя пацвердзілі звесткі аб тым, што рэдактаркі TUT.BY Ульяна Бабаед і Галіна Уласік застануцца на бліжэйшыя 3 дні ў ізалятары на Акрэсціна.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары