Дадзеныя кліентаў расейскага «Сбербанку» патрапілі на «чорны рынак»


У банкаўскім сектары Расеі адбылася самая буйная ўцечка персанальнай інфармацыі. На «чорным рынку» выстаўленая прапанова па персанальных дадзеных ажно 60 мільёнаў крэдытных картак «Сбербанка». Пра гэта паведамляе «Коммерсантъ».

Прадаўцы звестак сцвярджаюць, што дадзеныя кліентаў банку абсалютна сапраўдныя. Іх прапанова з’явілася на мінулым тыдні на адным са спецыялізаваных форумаў. Выданне адзначае, што ў табліцы сапраўды змяшчаюцца дэталёвыя персанальныя звесткі, падрабязная фінансавая інфармацыя.

Hавiны
Больш за 450 тысяч дадзеных карыстальнікаў Ozon трапілі ў адкрыты доступ
2019.07.10 19:44

Прадаўцы базы адзначаюць, што ўся табліца мае 11 частак, як раз столькі «Сбербанк» у Расеі мае тэрытарыяльных аддзяленняў. Кожны радок каштуе 5 расейскіх рублёў.

Наступствы для банкаўскага сектару Расеі ад такой уцечкі могуць быць вельмі сурʼёзныя. У сваю чаргу «Сбербанк» адзначае, што кліенту банку могуць не хвалявацца. Паводле фінансавай установы цяпер вядзецца расследаванне гэтага інцыдэнту.

У апошнія гады фінансавыя кампаніі часта становяцца ахвярамі хакераў. Персанальныя звесткі, якія трапляюць у рукі зламыснікаў потым прадаюцца на «чорным рынку».

Hавiны
Уцечка інфармацыі з Аpple: стала вядома пра новую распрацоўку кампаніі
2017.04.21 17:01

СК

belsat.eu

Стужка навінаў