Дачку Назарбаева абралі старшынёю Сенату Казахстану


Экс-старшыня Камітэту па міжнародных стасунках, абароне і бяспецы Сенату (верхняй палаты парламента) Казахстана Дарыга Назарбаева па выніках галасаванняў абраная старшынём Сената.

Пра гэта паведамляе ТАСС з прэс-цэнтру парламента.

Кандыдатура на пасаду старшыні Сенату Казахстана вылучаецца прэзідэнтам рэспублікі. Старшыня Сенату абіраецца на пасяджэнні палаты з ліку дэпутатаў Сенату, якія валодаюць дзяржаўнай мовай, таемным галасаваннем большасцю галасоў ад агульнай колькасці дэпутатаў палаты.

Раней Такаеў прапанаваў кандыдатуру Дарыгы Назарбаевай на пасаду спікера Сенату парламента Казахстана.

Hавiны
Павел Усаў: «Назарбаеў сышоў, але вырашыў застацца»
2019.03.20 09:46

СК, belsat.eu

Стужка навінаў