Дачка прэс-сакратара Пуціна трапіла на стажыроўку ў Еўрапарламент


На персанальнай старонцы французскага еўрадэпутата Эмерыка Шопрада Елізавета Пяскова зарэгістраваная ў якасці стажора.

Скрыншот з europarl.europa.eu

Ейны бацька, Дзмітрый Пяскоў працуе прэс-сакратаром у прэзідэнта Расеі.

Эмерык Шопрад трапіў у Еўрапарламент у 2015 годзе як сябра правапапулістычнай партыі «Нацыянальны фронт». Пазней ён са скандалам выйшаў з гэтай партыі і далучыўся да італьянскіх папулістаў з партыі «Пяць зорак».

У 2014 годзе Шопрад прыехаў на рэферэндум у Крым у якасці міжнароднага назіральніка. Пасля рэферэндуму Крым увайшоў у склад Расеі. Міжнародная супольнасць лічыць, што гэта было незаконна.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў