Дачка Оўбамы працуе з 6 ахоўнікамі ў рыбным рэстаране


Пятнаццацігадовая дачка прэзідэнта ЗША Барака Оўбамы Саша ўладкавалася на летнюю працу ў рыбным рэстаране на востраве Марта’с-Він’ярд (Martha’s Vineyard) ў штаце Масачусэтс.

На фотаздымках, апублікаваных у мясцовых выданнях, відаць, як Саша ў сіняй майцы з лагатыпам рэстарана разносіць ежу.

Як піша «Boston Herald», Саша (так яе называюць у сямʼі, ейнае поўнае імя Наташа) Оўбама прыйшла на сваё працоўнае месца ў суправаджэнні шасці спецагентаў.

«Яна працавала на першым паверсе, дзе прадаюць ежу на вынас. Мы не разумелі, чаму гэтай дзяўчынцы дапамагаюць шэсць чалавек, але потым мы зразумелі, хто яна такая», – распавёў калега Сашы выданню.

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Белы дом не даваў каментароў з нагоды працы Сашы, аднак жонка амерыканскага прэзідэнта Мішэль Оўбама раней заяўляла, што хацела б выхоўваць сваіх дачок як звычайных грамадзянаў.

Пакуль малодшая дачка прэзідэнта выконвала свае абавязкі, супрацоўнікі спецслужбаў прыглядалі за ёй з вялікага аўтамабіля і з лавак на вуліцы.

Гарадок, дзе працуе Саша, зʼяўляецца адным з любімых месцаў для летняга адпачынку Оўбамаў. Яны сябруюць таксама з уладальнікам рыбнага рэстарана, дзе працуе Саша.

Старэйшая сястра Сашы Оўбамы – Малія – двойчы ўладкоўвалася на працу на здымачныя пляцоўкі.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў