Дачка і адвакат не пацвярджаюць вызвалення Бабарыкі


Віктар Бабарыка.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Прадстаўнікі экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктара Бабарыкі зняпраўдзілі звесткі пра магчымасць ягонага вызвалення.

Марыя, дачка Віктара Бабарыкі, паведаміла TUT.BY, што ў справе ейнага бацькі «на жаль, няма ніякіх навінаў».

А адвакат палітыка Дзмітрый Лаеўскі паведаміў, што «ў пятніцу бачыўся з Віктарам Бабарыка ў СІЗА, дзе ён працягвае знаходзіцца».

«Што датычыць заяваў асобных грамадзян, то дзіўна, што людзі, прэтэндуюць на адэкватнасць, будуюць сваю публічную рыторыку на падставе ананімнай інфармацыі з телеграм-каналаў», – адзначыў адвакат.

Hавiны
Латушка: Лукашэнка патрабуе, каб Бабарыка з’ехаў на Кіпр
2020.11.29 10:27

Раней сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка падзяліўся некаторымі падрабязнасцямі з сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым.

«Адной з умоваў, якая засталася за дужкамі, як кажуць нашыя крыніцы, – гэта магчымае вызваленне Віктара Бабарыкі. Мы ведаем, што гэта размова ідзе ўжо даўно. Яна вялася перад наведваннем СІЗА КДБ Лукашэнкам: тады Масква таксама настойвала на падобных дзеяннях. І вось цяпер гэта размова адбылася ізноў», – сказаў ён.

Паводле яго, «прайшла інфармацыя, што Віктар Дзмітрыевіч ужо знаходзіцца на волі».

«Яна не пацвердзілася па розных каналах, хаця хто яго ведае. Магчыма, у бліжэйшы час яна пацвердзіцца, таму што цяпер Лукашэнка нібыта адстойвае пазіцыю, паводле нашых інсайдаў, пра тое, каб Віктар Дзмітрыевіч з’ехаў на Кіпр разам са сваім сынам. І гэта будзе ўмовай вызвалення. Але, я думаю, вельмі многае залежыць ад пазіцыі Віктара Дзмітрыевіча», – заключыў Латушка.

Hавiны
КДБ заявіў, што скончыў расследаванне справы «Белгазпрамбанку»
2020.11.24 15:27
  • 24 лістапада ў КДБ паведамілі, што былому старшыні праўлення банку і экс-прэтэндэнту ў прэзідэнты Беларусі Віктару Бабарыка выставілі абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 і ч. 2 арт. 235 КК – атрыманне хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры ды «адмыванне» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры адпаведна.
  • Віктар Бабарыка сваёй віны не прызнае.

МГ belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў