Дачка экс-кіраўніка Узбекістану папрасіла прабачэння ў народу краіны і вярнула больш за мільярд долараў


Гульнара Карымава, якая адбывае турэмнае зняволенне, апублікавала ў «Instagram’е» зварот да народу краіны. Допіс размешчаны на старонцы ейнай дачкі Іман.

«Я хачу аб’явіць для пратаколу, што да гэтага часу выключна мае асабістыя актывы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Узбекістана, ужо выйшлі з маёй уласнасці і працуюць на карысць рэспубліканскага бюджэту, што пацвярджаюць некалькі мясцовых расследаванняў, на суму ў памеры 1,2 мільярдаў долараў», – адзначаецца ў паведамленні.

Старэйшая дачка першага прэзідэнта Узбекістану Гульнара Карымава была асуджана яшчэ ў 2015 годзе. Яе прызналі вінаватай у вымагальніцтве і ўхіленне ад выплаты падаткаў і прысудзілі хатны арышт. А ў 2017 годзе, пасля смерці свайго бацькі, суд разгледзеў яшчэ адну крымінальную справу і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на дзесяць гадоў.

Смерць Карымава: азіяцкая дыктатура альбо вяртанне ў каменны век
2016.09.02 21:42

Паводле следства, Карымава ўваходзіла ў злачынную групу, якая схавала за мяжой амаль 1,4 мільярда долараў, 63,5 мільёны еўраў, больш 27 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў і 18,5 мільёнаў швейцарскіх франкаў. У прыватнасці, грошы і маёмасць злачыннай групы знаходзяцца ў Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыне, Швейцарыі, Расеі і Латвіі. Пракуратура Узбекістану звярнулася да ўладаў гэтых краін з запытам пра арышт актываў.

Абноўлена
Арыштаваная Гюльнара Карымава, дачка экс-прэзідэнта Узбекістану
2017.07.28 09:41

СК belsat.eu

Стужка навінаў