Да жыхара Магілёўшчыны ў госці прыйшла цяжарная самка бабра (фота)


У Магілёўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла незвычайнае паведамленне з аграгарадка Раманавічы: у хлеў да аднаго з жыхароў прабраўся бабёр.

Як паведамляе Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС, гаспадар самастойна выгнаць звярка не змог і звярнуўся па дапамогу да ратавальнікаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”165529″ img_size=”large”][vc_single_image image=”165525″ img_size=”large”][vc_column_text]На месца выехалі працаўнікі аддзелу па надзвычайных сітуацыях. Як аказалася, гэта была цяжарная самка бабра, якая, нягледзячы на ​​наяўнасць у двары сабак, здолела прабрацца ў хлеў. Хутчэй за ўсё, яна выбірала месца, каб нарадзіць.[/vc_column_text][vc_single_image image=”165517″ img_size=”large”][vc_single_image image=”165513″ img_size=”large”][vc_column_text]Выратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі Магілёўскага лясгасу здолелі пры дапамозе адмысловага сачка пасадзіць спалоханую жывёліну ў клетку. Звярка адвезлі на бліжэйшы вадаём і выпусцілі на свабоду.

МЯ, паводле interfax.by. Фота: Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС

Стужка навінаў