Да вясны ДАІ павысіць хуткасны рэжым на 19 адцінках аўтадарог


ДАІ апублікавала спіс участкаў, на якіх павысяць хуткасны рэжым. Змены набудуць моц да 1 сакавіка і закрануць МКАД, а таксама 19 адцінкаў аўтамабільных дарог.

«Захады па павышэнню хуткасных рэжымаў рэалізоўваюцца ўладальнікамі аўтамабільных дарог ва ўстаноўленым парадку і будуць завершаны да 1 сакавіка бягучага года. Цяпер хуткасны рэжым павышаны на адцінках аўтамабільных дарог Р28, Р58, Р80. Праца будзе працягвацца», – адзначаецца ў паведамленні ДАІ

Паводле ДАІ, хуткасць на асобных адцінках аўтамабільных дарогах будзе павялічаная да 80 кіламетраў на гадзіну. На некаторых іншых – да 120 км/г для легкавых аўтамабіляў. Змены ўвядуць на адцінках аўтадарог М1, М3, М5, М6, М8, Р20, а а таксама МКАД.

Hавiны
Стала вядома, на якіх дарогах ДАІ павышае дазволеную хуткасць руху
2020.01.05 12:17

СК belsat.eu

Стужка навінаў