Да праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасці далучыўся Калядны Дзед


У Берасці на цэнтральнай плошчы гораду традыцыйна сабраліся праціўнікі стварэння небяспечнага для экалогіі заводу кампаніі «АйПауэр». Да пратэстоўцаў, якія кармілі галубоў, далучыўся і Калядны Дзед са Снягуркай.

Агулам на Плошчу Леніна 6 студзеня выйшлі каля 170 чалавек. Калядным Дзедам стаў актывіст Віталь Казак. Разам са Снягуркай ён таксама карміў галубоў, раздаваў цукеркі дзецям і віншаваў са святамі ўдзельнікаў акцыі. Мерапрыемства завяршылася без затрыманняў. Тыдзень таму, 30 снежня, міліцыянты не дазволілі Віталю Казаку, апранутаму ў строй Каляднага Дзеда, прысутнічаць на плошчы побач з каляднай ялінкай.

У Берасці затрымалі Каляднага Дзеда, які павінен быў выступіць на акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу

Удзельнікі акцыі заяўляюць, што кампанія будзе працягвацца, пакуль іх меркаванне не будзе пачутае. Пратэстоўцы выходзяць на плошчу ў Берасці кожную нядзелю з 25 лютага мінулага году.

«На зямлю! Рукі за спіну!»: міліцыя ў масках уварвалася да берасцейскага блогера

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары