Да онлайн-платформы «Голас» далучыліся ўжо больш за 480 тысяч чалавек


Па стане на дзень 28 ліпеня больш за 480 тысяч выбарнікаў зарэгістраваліся ў онлайн-платформе «Голас», якую аб’яднаны штаб альтэрнатыўных кандыдатаў прапануе выкарыстоўваць для абароны галасоў беларусаў на выбарах 9 жніўня 2020 года.

На мінулым тыдні кандыдатка ў прэзідэнты Святланы Ціханоўская і прадстаўнікі аб’яднанага штаба абвясцілі пра запуск онлайн-платформы «Голас», з дапамогай якой плануецца абараняць галасы на выбарах.

Святлана Ціханоўская перад мітынгам у Гомлі.
Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»

Беларусам прапануецца дасылаць фота свайго бюлетэня на выбарах. Затым усе бюлетэні плануецца апрацаваць і такім чынам правесці альтэрнатыўны падлік галасоў.

«Голос» распачаў сваю працу 23 ліпеня. Кожны ахвочы можа далучыцца да пляцоўкі праз чат-бот у Telegram або Viber.

«У дзень галасавання зрабіце фота бюлетэня з выбарам і адпраўце ў чат з ботам (гэта можна зрабіць і пасля 9 жніўня). Сістэма падлічыць вынікі па кожным участку. Яны будуць апублікаваны пасля афіцыйных вынікаў выбараў». – адзначаецца на сайце платформы.

Аб’ектыў
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі ўзялася за назіральнікаў
2020.07.22 23:04

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў