Да менчука, які страляў з балкона, прыехаў АМАП


Сталічныя амапаўцы затрымалі 37-гадовага менчука, які страляў па мінакам з вакна балкона сваёй кватэры.

Увечары 26 чэрвеня міліцыя паведамілі, што з акна дому № 26 па вуліцы Арлоўскай нейкі мужчына страляе па аўтах, якія праязджаюць міма ды цэліцца ў людзей.

На месца выехалі некалькі патрульных нарадаў і супрацоўнікі АМАПу.

Міліцыя ачапіла тэрыторыю вакол дому і забяспечыла бяспеку людзей на вуліцы. Стралка затрымалі. Ім аказаўся 37-гадовы мянчук, які неаднаразова сядзеў у турме за хуліганства.

Галоўнае ўпраўленне ўнутраных справаў Менгарвыканкаму падае, што мужчына страляў імаверна з пнеўматычнай вінтоўкі. Сярод мінакоў пацярпелых няма, у некалькіх аўтах пашкоджаныя шыбы.

ДД

Стужка навінаў