Да канца вясны ў Беларусі плануюць вакцынаваць 1,2 млн чалавек ад COVID-19


Вакцынацыя ад каронавіруснай інфекцыі. Масква, снежань 2020 г.
Фота: Mikhail Metzel / TASS / Forum

Масавая вакцынацыя ад каронавіруса пачнецца ў студзені 2021 года вакцынамі расейскай вытворчасці, якія цяпер закупляюць. Да канца вясны плануецца прышчапіць 1,2 млн чалавек, а затым выйсці на паказнік 5,5 млн вакцынаваных, піша БелТА.

«Больш, напэўна, не, таму што не стаіць пытання татальнай імунізацыі. Пытанне тут не ў грошах, а пытанне ў мэтазгоднасці і супрацьпаказанні», – сказаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў