Да канца тыдня прагназуецца вясенняе надвор'е


20 лютага прагназуецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Месцамі пройдуць невялікія дажджы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра днём ад трох да васьмі градусаў цяпла.

У Менску 20 лютага без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10 %). Вецер паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра раніцай ад мінус аднаго да плюс аднаго градуса, днём чакаецца каля пяці са знакам плюс, вечарам тры градусы цяпла.

21 лютага з тэрыторыі Польшчы на ​​заходнюю частку Беларусі чакаецца перамяшчэнне чарговай франтальнай сістэмы. Будзе воблачна з праясненнямі. Тэмпература паветра ноччу ад мінус трох да трох градусаў цяпла. Днём прагназуецца ад аднаго да сямі градусаў вышэй за нуль.

22 лютага месцамі па краіне кароткачасовы мокры снег, дождж. Ноччу слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ноччу ад двух градусаў марозу да трох цяпла, днём будзе ад двух са знакам плюс да васьмі градусаў цяпла.

Hавiны
Тэмпература паветра ў лютым сёлета на 10 градусаў перавышае кліматычную норму
2020.02.19 07:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў