Да канца тыдня на Берасцейшчыне ўвядуць забарону на наведванне лясоў


Праз адсутнасць дажджоў і пажарную небяспеку ўжо да канца бягучага тыдня на Берасцейшчыне могуць увесці поўную забарону на наведванне лясоў. Пра гэта паведамляе БелТА.

У пачатку красавіка на Століншчыне абвешчаны IV клас пажарнай небяспекі. У выніку тут уведзеныя абмежаванне на наведванне лясоў. Падобная сітуацыя і ў іншых палескіх рэгіёнах.

«На парадку дня ўвядзенне забароны на наведванне лясоў у Пінскім і Лунінецкім раёнах. 8 красавіка будуць прыняты рашэнні. На падыходзе – Драгічынскі, Пружанскі, Берасцейскі і Маларыцкі раёны. Магчыма, да канца тыдня IV клас пажарнай небяспекі ўсталюецца паўсюль, лясы зачыняць для наведвання па ўсёй вобласці», – сказаў намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы Берасцейскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Ілля Шпак.

Рашэнні пра ўвядзенні забаронаў прымаюць райвыканкамы.

Hавiны
На Гарадзеншчыне згарэла амаль цэлая вёска – больш за 20 дамоў
2020.04.07 21:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў