Да канца тыдня на Берасцейшчыне чакаецца ажно 5 градусаў цяпла


У бліжэйшыя дні надалей будзе панаваць сапраўднае зімняе надвор’е. Садзейнічае гэтаму панаванне над тэрыторыяй нашай краіны вобласці павышанага атмасфернага ціску.

20 снежня чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе, паведамляе Белгідрамет. У дзень без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5 – 11, месцамі пры праясненнях ад 12 да 16 марозу. Днём ад -3 па захадзе да -10 па ўсходзе краіны. Атмасферны ціск будзе падаць.

А вось з 21 снежня ўмовы надворʼя ў нашай краіне будзе вызначаць франтальныя раздзелы, які змяшчаюцца з Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, днём па паўднёвым захадзе з дажджом. У асобных раёнах туман, галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5 -12 градусаў, максімальная днём ад -5 па паўночным усходзе да + 2 па паўднёвым захадзе краіны.

22 снежня Беларусь апынецца пад уплывам атмасферных франтоў атлантычнага цыклону, што перамяшчаецца праз паўднёвыя раёны Балтыйскага мора на Калінінградскую вобласць. Чакаюцца працяглыя ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -5 да + 1, максімальная днём -3 + 3, на Берасцейшчыне чакаецца да + 5 градусаў цяпла.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў