Да канца бягучага году зменяць межы Віцебшчыны, Магілёўшчыны і Гомельшчыны

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Віцебшчыны, Магілёўшчыны і Гомельшчыны будзе зменены да канца бягучага году. Раней такія змены адбыліся на Берасцейшчыне, Гарадзеншчыне і Меншчыне, паведамляе БелТА.

«Паводле ўказу кіраўніка дзяржавы ў дачыненні да Гарадзенскай, Берасцейскай і Менскай вобласцяў 1 снежня 2019 года завяршыліся ўсе захады, звязаныя з аптымізацыяй адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўсталявання. Цяпер дакладна відавочна, да чаго прывязваецца адміністрацыйная мяжа. У дачыненні да астатніх вобласцяў прадугледжваецца завяршэнне працы ў бягучым годзе», – распавёў старшыня Дзяржкаммаёмасці Андрэй Гаеў.

Межы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у нашай краіне сфармаваныя ў 50-я гады мінулага стагоддзя. Чыноўнікі лічаць, што цяпер прыйшоў час іх актуалізацыі. З гэтай мэтай ладзяцца апытанні жыхароў, каб пазбегнуць, або аператыўна вырашыць праблемныя сітуацыі.

Менская вобласць – найлепшы рэгіён Беларусі для вядзення малога бізнесу

СК belsat.eu

Глядзі таксама