Да будоўлі інфраструктуры ў Астраўцы будуць прыцягваць падлеткаў


Аб’ектам сацыяльнай інфраструктуры ў Астраўцы прысвоілі статус усебеларускай моладзевай будоўлі. Гэта прадугледжвае ўказ Аляксандра Лукашэнкі № 190 ад 20 траўня.

Паводле прэс-службы Лукашэнкі, у цяперашні час у Астраўцы шырока вядзецца жыллёвае будаўніцтва. Плануецца, што да 2020 года колькасць насельніцтва гораду вырасце з 10 да 22 – 23 тысяч чалавек, што звязана са зʼяўленнем БелАЭС.

«У Астраўцы запланавана ўзвядзенне шматфункцыянальнага спартовага комплексу, крытай лядовай пляцоўкі, школы, шпіталя, дзіцячага садку, аўтавакзала. Да будаўніцтва абʼектаў прапануецца прыцягваць не толькі студэнцкія атрады, але і маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія выказалі жаданне ажыццяўляць працоўную дзейнасць», – адзначаецца ў каментары да ўказа Лукашэнкі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў