Да бацькоў берасцейскага бчб-мэна 31 снежня прыходзілі з ператрусам


БЧБ-мэн Андрэй Прыстаўка

Следчыя сказалі, што ў сувязі з удзелам Андрэя Прыстаўкі ў арганізацыі (чаго – невядома) распачатая крымінальная справа, а пакаранне, якое яму пагражае, – ад 1 да 3 гадоў за кратамі, паведамляе «Бінокль».

Андрэя затрымлівалі ўжо 7 разоў, цяпер ён адбывае содні за адзіночны пікет. Новы год спадар сустрэў за кратамі.

З 14 ліпеня праграміста Андрэя Прыстаўка затрымлівалі шэсць разоў. Апошняе затрыманне – самае траўматычнае – здарылася ў Менску 8 лістапада. Тады Андрэя збілі ў бусе і зламалі руку. Білі ўсюды: па галаве, руках, сцёгнах. За ўдзел у менскай акцыі спадар атрымаў 15 сутак і паспеў адседзець іх на Акрэсціна, у Жодзіна і Баранавічах.

belsat.eu

Стужка навінаў