Да 5 градусаў уначы: на тыдні ў Беларусі моцна пахаладае


На гэтым тыдні надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць больш халоднае паветра. У выходныя чакаецца няўстойлівае надворʼе з кароткачасовымі дажджамі. Пра гэта паведамляе Белгідрамет.

Hавiны
У Беларусі праз спёку і навальніцы абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі
2019.07.29 08:32

У аўторак пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы ад 7-9 градусаў па паўночным усходзе да 18-20-і па паўднёвым захадзе; удзень у асноўным 17-23, па паўднёвым захадзе да 28-і.

У сераду пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па Берасцейшчыне, а ўдзень у асобных раёнах на ўсходзе Віцебшчыны кароткачасовыя дажджы. Уначы 5-12 градусаў, па паўднёвым захадзе – 13-16; удзень у асноўным 14-21 градуса, месцамі па поўдні да 25-і.

Hавiны
Эвакуявалі больш за 1000 чалавек: Іркуцкая вобласць Расеі сыходзіць пад ваду
2019.07.29 11:43

У чацвер пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах па захадзе краіны невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай слабы туман. Уначы 6-13 градусаў, удзень – у асноўным 16-23 градусы, па паўднёвым захадзе – да 25-і.

У пятніцу месцамі кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Уначы 8-15 градусаў, удзень – 18-25, па паўднёвым захадзе да 27-і.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў