Да 20 метраў за секунду. У Беларусі чакаецца ветранае надвор’е


На чацвер, 4 ліпеня, у Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі. Удзень месцамі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Hавiны
У Беларусі вецер валіць дрэвы на дарогі ды аўтамабілі
2019.07.01 20:44

Паводле Белгідрамету, чакаецца халаднаватае надвор’е. У паўночных і цэнтральных раёнах кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы.

Тэмпература паветра максімальная днём 15-21 градусаў.

У Менску кароткачасовы дождж (верагоднасць 70-80 %). Вецер заходні парывісты. Тэмпература паветра ўдзень 16-18 градусаў, увечары 12-14.

Аб’ектыў
Прыродныя катаклізмы апошніх дзён – вынік глабальных змяненняў клімату
2019.07.02 21:33

5-6 ліпеня захаваецца ветранае надворʼе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў