Да 15 гадоў турмы асудзілі жыхара Слуцку, які разам з сябрам згвалціў сваю дачку


Акрамя фізічнага гвалту мужчыны здымалі парнаграфічныя ролікі.

Суд прызнаў 36-гадовага і 48-гадовага случчанаў вінаватымі ды асудзіў на 15 гадоў калоніі кожнага. Падрабязнасці справы журналістам распавяла намесніца начальніка аддзела пракуратуры Менскай вобласці Алена Філіповіч.

Мужчыны здзекаваліся з дзяўчынкі яшчэ ў жніўні летась. Следства высветліла, што ейны бацька за грошы аддаваў яе свайму знаёмаму для «забавы», а сам таксама ўдзельнічаў у гвалце.

Цягам паўгода з дзіцём працавалі псіхолагі ды іншыя спецыялісты. Яе забралі з сямʼі, у якой яна жыла. Следчыя не паведамляюць, ці ведала маці дзяўчынкі пра вычварэнства.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў