Да 11 траўня маскоўскія моргі будуць працаваць без выходных

Дэпартамент аховы здароўя Масквы даслаў у медычныя арганізацыі расейскай сталіцы ліст, у якім гаворыцца, што моргі з 1 па 11 траўня будуць працаваць без выходных, паведамляе выданне «Новая газета».

Моргі, у якія прывозяць памерлых ад каронавіруса або з падазрэннем на яго, абавязаныя кругласутачна прымаць целы нябожчыкаў, піша выданне.

У Маскве да 11 траўня працягнулі каранцінныя захады ў межах барацьбы з каронавірусам. У сталіцы Расеі зарэгістравалі 57 тыс. інфікаваных на каронавірус. Агулам у Расеі SARS-CoV-2 заразіліся 114 тыс. чалавек.

У Маскве COVID-19 забіў 658 чалавек.

ЮВ belsat.eu

Hавiны