Да 10 градусаў марозу прагназуюць сіноптыкі ў пятніцу, 7 снежня


7 снежня ў Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Уначы па захадзе Берасцейшчыны і Гарадзеншчыне, а зранку і ўдзень у заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі пройдзе снег, мокры снег. Днём варта чакаць дажджы.

Пры гэтым, паведамляе Белгідрамет, слупок тэрмометра ўначы пакажа 1-7 ніжэй за нуль. На усходзе па Магілёўскай і Гомельскай абласцях чакаецца нават да 10 градусаў марозу. Удзень чакаецца ад -5 па ўсходзе да +4 па захадзе краіны.

У асобных раёнах будзе назірацца галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ветер будзе паўднёвы ўмераны, днём парывісты. Месцамі прагназуецца слабы туман.

СК, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў