Д/ф «Сеціва нянавісці». Прэмʼера на «Белсаце»


Ракая Дʼялё разам з Мэляні Гаяр расследуюць, як інтэрнэт дапамагае расістам. Сёння ў эфіры а 20:05.

Інтэрнэт скараціў адлегласці, перазнаёміў людзей, дазволіў знайсці згубленых сяброў. Але ёсць і адваротны бок медаля – пачуццё беспакаранасці. Шмат хто з карыстальнікаў, схаваўшыся за ананімнасцю нікаў і неідэнтыфікавальнасцю ІР-адрасоў, дазваляе сабе поўныя нянавісці выказванні, найбруднейшую лаянку і нават заклікі да забойстваў. Ці магчыма зменшыць узровень негатыву ў сеціве, прымусіўшы інтэрнаўтаў адказваць за свае словы?

Ракая Д’ялё (Rokhaya Diallo) – французская журналістка, пісьменніца, творца фільмаў і змагарка за расавую, сексуальную і рэлігійную роўнасць. Яна напісала кнігі «Расізм: даведнік», «Францыя належыць нам», «Францыя: адзіная і шматкультурніцкая» ды «Як размаўляць з дзецьмі пра расізм». Праблемы расавых канфліктаў яна ўздымае ў сваіх праграмах на радыё ды ў дакументальных фільмах, якія здымае для французскага тэлебачання. Апошнюю стужку, якую Ракхая зняла разам з Мэляні Гаяр (Mélanie Gallard), глядзіце сёння, 17 красавіка, а 20:05 на «Белсаце».[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/hcnWr4iD2bI”][vc_column_text]ДД

Стужка навінаў