«Columbia» пашыла курткі «Star Wars». У такіх парках здымалі пяты эпізод касмічнай сагі


Здымкі пятага эпізоду «Star Wars» у Нарвегіі

Амерыканская кампанія «Columbia» выпусціла копію культавай паркі, у якой хадзілі члены здымачнай групы пятага эпізоду «Star Wars» «Episode V – The Empire Strikes Back» («Імперыя наносіць зваротны ўдар»).

Куртка «Columbia Star Wars»

Адну са сцэнаў здымалі ў Нарвегіі ў люты мароз. Каб члены каманды «Lucas Film» і акцёры не акалелі, «Columbia» апранула іх у вельмі цёплыя курткі. Лімітаваную версію пашылі адмыслова для здымачнай групы.

Пяты эпізод здымалі амаль 40 гадоў таму (у 1979-м).

ЮВ, belsat.eu, паводле esquire.ru

Стужка навінаў