Coca-Cola выпусціць алкагольны напой


Ці з’явіцца ён у Беларусі – стане вядома ў панядзелак.

Кампанія «Coca-Cola» упершыню за 125 гадоў існавання выпусціць алкагольны напой.

Паводле Financial Times, новы прадукт будзе прызначаны перш за ўсё для японскага рынку: карпарацыя плануе весці барацьбу за нішу гэтак званых alcopops – пяціградусных міксаў алкаголю і газіроўкі. У Японіі іх называюць «Сhu-Hi» (цюхай).

Паводле аналітыкаў, рынак сегменту цюхай дэманструе штогадовы рост на 5–25 %.

Кіраўніцтва кампаніі лічыць рашэнне «унікальным у гісторыі».

7 сакавіка 2018 года. Самалёт, на якім Кубак свету па футболе вандруе па свеце напярэдадні мундыялю. Абуджа, Нігерыя. Фота – Afolabi Sotunde/Reuters

Спаслаўшыся на святы, працаўнікі рэцэпцыі беларускага прадстаўніцтва «Coca-Cola» магчымы выпуск цюхай у Беларусі паабяцалі пракаментаваць «Белсату» ў панядзелак.

У апошнія гады «Coca-Cola», як і іншыя вытворцы газаваных безалкагольных напояў, сутыкнулася са зніжэннем продажаў па ўсім свеце: спажыўцы стараюцца спажываць менш напояў з цукрам.

ДД

Стужка навінаў