Чыжа знялі з пасады кіраўніка Беларускай федэрацыі барацьбы


Уладальнік групы кампаніяў «Трайпл» Юрый Чыж, які з траўня знаходзіцца ў СІЗА КДБ, пазбавіўся пасады кіраўніка Беларускай федэрацыі барацьбы.

29 ліпеня на пазачарговай справаздачна-выбарнай канферэнцыі абʼяднання «Беларуская федэрацыя барацьбы» прайшлі выбары новага кіраўніка.

На пасаду старшыні абраны намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Дубкоўскі.

Юрый Чыж, затрыманы 11 сакавіка і падазраваны ў нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры, узначальваў Беларускую федэрацыю барацьбы са снежня 2008 года.

Да траўня Юрый Чыж, які з 1998 года зʼяўляецца ўладальнікам ФК «Дынама» (Менск), быў старшынём назіральнай рады футбольнага клубу, але на гэтай пасадзе яго змяніў сын – Сяргей Чыж.

НМ, belsat.eu, паводле Noc.by

Стужка навінаў