Чыстая нафта паступіць у Беларусь толькі ў траўні


Перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі з няякаснай нафтай з Расеі, якая была забруджаная хларыдамі, працягнуцца 29-30 красавіка. Пра гэта паведаміў 26 красавіка старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў па выніках абмеркавання ў Менску.

Hавiны
У Менску абмяркоўваюць транзіт расейскай нафты
2019.04.26 16:35

Паводле яго, перамовы працягнуцца ў больш шырокім коле з прыцягненнем расейскіх нафтавых кампаній, паведамляе БелТА.

Андрэй Рыбакоў адзначыў, што канцэрн чакае аднаўлення працы НПЗ і экспарту нафтапрадуктаў у поўным аб’ёме ў траўні. Ён сказаў, што якасная нафта мусіць у канцы красавіка прыйсці на беларуска-расейскую мяжу, а праз некалькі дзён – і на Мазырскі НПЗ.

У сваю чаргу намеснік міністра энергетыкі Расеі Павел Сарокін паведаміў, што гэтыя тэрміны будуць залежыць «ад своечасовага добрасумленнага выканання намечанага плана ўсімі бакамі». На яго думку, да Польшчы чыстая нафта будзе ісці каля двух тыдняў з моманту паступлення на вузел уліку «Унеча».

Таксама бакі плануюць абмеркаваць магчымасць пастаўкі дадатковых абʼёмаў нафты на беларускія НПЗ чыгуначным транспартам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў