Чыноўнікі зноў адмовілі заяўнікам Дня Волі ў сустрэчы


Наступную сустрэчу запланавалі на 17 гадзіну 24 сакавіка, піша адзін з арганізатараў акцыі Дзяніс Садоўскі.

20 сакавіка Менгарвыканкам адмяніў першую запланаваную сустрэчу з заяўнікамі Дня Волі. Чыноўнікі запрасілі актывістаў прыйсці наноў 22 сакавіка а 15:00. «Белсат» сочыць за сітуацыяй.

21 сакавіка аргкамітэт узгадніў план шэсця на Дзень Волі – 2017. Шэсце пройдзе праспектам Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў