Чыноўнікі вырашылі знізіць кошты на цукар


За парушэнне забароны прапануецца прадугледзець адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу ад 20 да 40 базавых велічыняў (ад 540 да 1080 рублёў) для ІП і ад 40 да 80 базавых велічыняў (ад 1080 да 2169 рублёў) для юрыдычных асобаў.

У ведамстве адзначаюць, што намінальны заробак за студзень-кастрычнік 2019 году ў цукровай галіне склаў 1231,4 руб. (113 % да аналагічнага перыяду 2018 году), У той жа час прадукцыйнасць працы знізілася і склала 88,5 %.

Мала таго, вызначаецца, што адпусканне цукру на ўнутраны рынак ажыццяўляецца па больш высокіх коштах, чым на экспарт. У выніку беларускі цукар у краіне каштуе амаль удвая даражэй, чым у Расеі.

Цукровая справа

  • У канцы студзеня ў незалежных СМІ з’явілася інфармацыя пра арышт дырэктара Гарадзейскага цукровага камбінату Міхаіла Крыштаповіча, дырэктара Скідзельскага цукровага заводу Дзмітрыя Ягорава, дырэктара Жабінкаўскага цукровага заводу Віктара Міронава, дырэктара Слуцкага цукрарафінаднага камбінату Мікалая Прудніка і кіраўніка Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрыя Кірылава. Дзеля затрымання Міхаіла Крыштаповіча спецслужбы Беларусі разгарнулі ў небе над Польшчай пасажырскі самалёт «Белавія», які ляцеў з Менску ў Мюнхен. Цягам 11 дзён улады не каментавалі знікненне дырэктараў усіх цукровых заводаў краіны.
  • 4 лютага Лукашэнка прызнаў, што затрымання адбыліся паводле ягонага загаду. Кіраўнік дзяржавы назваў дырэктараў заводаў «падонкамі», якія «нахабна сярод белага дня крадуць». У той жа дзень на тэлеканале «Беларусь-1» выйшаў сюжэт пад назваю «Цукровая мафія», дзе распавядалася пра маштабную карупцыю ў цукровай галіне. Прадстаўнік КДБ Канстанцін Бычак паведаміў, што распачаты шэраг крымінальных справаў за атрыманне і дачу хабару. «Штогод сумы хабараў вылічаліся сотнямі тысяч долараў», – адзначыў ён. Таксама прадстаўнік КДБ пацвердзіў арышт экс-кіраўніка 2-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС палкоўніка Уладзіміра Ціхіні, які за хабары «страхаваў цукровую мафію і яе схему».
  • Паводле медыяў, у межах «цукровай справы» былі затрыманыя 11 чалавек. Афіцыйна ў справе затрыманыя 7 чалавек. У эфіры «Беларусь-1» прадстаўнік КДБ Канстанцін Бычак сцвярджаў, што ўсе фігуранты даюць прызнальныя паказанні.
Hавiны
У Санкт-Пецярбурзе прадаюць беларускі цукар амаль удвая танней, чым у Беларусі
2019.12.10 17:19

СК belsat.eu

Стужка навінаў