Чыноўнікі павіншавалі ветэрана і падаравалі яму пратэрмінаванае печыва


Берасцейскія чыноўнікі ад усёй сваёй шырокай душы павіншавалі ветэрана. Канешне, прыгатавалі і падарункі.

Ветэран атрымаў звычайную каробку сухпайка, у якім знаходзіліся: пакецікі цукру, каша, мясная кансерва, пакецікі гарбаты. Сярод вышэйапісаных прадуктаў было і печыва, якое ўжо больш за месяц пратэрмінаванае.

Пратэрмінаванае печыва.
Фота: Sam Simonenko

«Прыйдзіце ў наступны раз проста з пустымі рукамі. Ну не ганьбіце сябе…», – напісаў унук ветэрана на сваёй старонцы ў Facebook.

ГА, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў